Як з'ехаць з Беларусі

Як з'ехаць з Беларусі

‼️
Калі вы ці вашыя блізкія сутыкнуліся з дыскрымінацыяй па нацыянальнай прыкмеце ў сувязі з вайной ва Украіне (толькі таму, што вы беларусы), напішыце нам у @dziedantos або заполнiце форму. Мы хацелі б звярнуць увагу польскай і ўкраінскай грамадскасці на гэтую сітуацыю.

Інфармацыя для выезду

🤷 Як атрымаць візу ў Беларусі?

  • Вы можаце паспрабавать атрымаць візу, але гэта зойме не менш за 3 тыдні. Цяпер Літва і Польшча адкрываюць візы ў стандартным рэжыме, як гэта было і раней (каб даведацца пра правілы атрымання - телефануйце ў амбасады гэтых краін)
  • - З 1 сакавіка консульства Латвіі ў Віцебску аднавіла выдачу турыстычных віз. 70 еўра будзе каштавать паскарэнне на 2 дні. 🔗 Кантакты

🤦 Я у Беларусі і ў мяне няма візы

  • Ляцець у Турцыю, Казахстан, Грузію, Арменію, ААЭ і Егіпет
  • Шукаць квіткі на сайце 🔗 Belavia ці праз 🔗 Skyscanner. Павышаныя кошты на квіткі з-за вялікага попыту
  • Каранавірусныя абмежаванні глядзі 🔗 тут
  • Па прылёце ў Грузію ці Арменію ёсць магчымасць аформіць візу ў Еўразвяз. Глядзець па 🔗 спасылцы
  • Калі ў вас няма турэцкіх роднасных сувязяў, вы не атрымаеце польскую візу ў Турцыі

🙋  Я ў Беларусі і ў мяне есць віза

  • Вы можаце паляцець на самалёце ў Грузію, Турцыю ці выехаць на цягніку ў цэнтральную частку РФ ці Калінінградскую вобласць. Потым наземным шляхам у любую краіну, куды ў вас ужо ёсць віза ці любую іншую бязвізавую краіну
  • Калі ў вас ёсць літоўская ці польская віза, вы можаце ехаць праз наземныя межы Беларусі ў Еўразвяз, але дзеля гэтага неабходна наяўнасць адной з пералічаных 🔗умоў

Карысныя матэрыялы

✅ Кансультацыя. Прыбыццё у Літву для грамадзян Беларусі і Украіны

  • 'International House Vilnius' уся неабходная інфамацыя для грамадзян іншых краін: праца, від на жыхарства, муніцыпальныя паслугі (школы, садкі), адкрыцце бізнесу
  • Кожны дзень з 8:00 да 22:00 (Вільнюс/Кіеў GMT+2) супрацоўнікі 'International House Vilnius' будуць кансультаваць па пытаннях пражывання ў горадзе Вільнюс, таксама дапамогуць з пошукам кваліфікаванай працы
  • 📞 Нумар телефону +370 526 40 200

  • Кожны дзень з 7:30 да 21:00 (Вільнюс/Кіеў GMT+2) Дэпартамент міграцыі - уся неабходная інфармацыя па пытаннях прытулку ў Літве: як дабрацца, зарэгістравацца, іншыя неабходныя міграцыйныя працэдуры
  • 📞 Нумар телефону +370 5 271 7112